Новы вобраз дрэвам надаюць сталічныя азеляніцелі

28 сентября 2019

У форме цыліндра, шара альбо конуса – новы вобраз дрэвам надаюць сталічныя азеляніцелі. Робяць гэта не толькі дзеля прыгажосці, але і каб падрыхтаваць расліны да зімы. Часцей за ўсе такі імідж ствараюць ліпам і вербам. Стыль выбіраюць у адпаведнасці з формай кроны самога дрэва. Прычым стрыгуць іх з дапамогай аўтавышкі, так лепш відаць лішнія галінкі.

Усяго ў сталіцы больш за пяцьсот дрэў, над вобразам якіх працуюць майстры тапіярнай стрыжкі. За дзень брыгада паспявае падстрыгчы да дваццаці раслін.