Прэзідэнцкі спартыўны клуб увайшоў у састаў ТАФІСА

15 ноября 2019
Прэзідэнцкі спартыўны клуб з гэтага часу - член ТАФІСА. Гэтая міжнародная арганізацыя з'яўляецца вядучай у развіцці масавага спорту ў свеце. Гэта рашэнне было прынята ў Токіа падчас пасяджэнняў Генеральнай асамблеі, перад якім старшыня цэнтральнага савета Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрый Лукашэнка і выканаўчы дырэктар Андрэй Карповіч сустрэліся з кіраўніком ТАФІСА Чжу Хо Чангам і генеральным сакратаром Вольфгангам Баўманам, дзе абмеркавалі перспектыўныя кірункі будучага  супрацоўніцтва. 

Прэзідэнцкі спартыўны клуб праводзіць у Беларусі шэраг дзіцячых спаборніцтваў па папулярных відах спорту, падтрымлівае найбуйнейшыя спартыўна-масавыя праекты, а таксама ўдзельнічае ў развіцці спартыўнай інфраструктуры і абнаўленні інвентара для дзіцяча-юнацкага і масавага спорту. Уступленне ў  ТАФІСА дазволіць клубу наладзіць супрацоўніцтва з ключавымі сусветнымі арганізацыямі ў сферы масавага спорту, абменьвацца вопытам па пытаннях арганізацыі спартыўна-масавых мерапрыемстваў, палепшыць якасць правядзення дзіцячых і масавых спаборніцтваў у Беларусі, а таксама прыцягваць ТАФІСА да ўдзелу ў іх.