Паядынкі Кубка Федэрацыі на "Чыжоўка-Арэне". Сасновіч - Шмідлава адкрыюць плэй-оф Сусветнай групы

21 апреля 2018

Захаваць свае пазіцыі ў Кубку Федэрацыі. Беларускія тэнісісткі сёння пачнуць матч супраць Славакіі за права застацца ў эліце жаночага сусветнага тэніса. Па традыцыі, першай на корт выйдзе Аляксандра Сасновіч. Супрацьстаяць ёй будзе Ганна Караліна Шмідлава. Пасля на пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" з'явяцца Арына Сабаленка і Вікторыя Кужмава. Пачатак прамой трансляцыі ў 13:00 на "Беларусь 5". Адзначым, нашы дзяўчаты ў сусветным рэйтынгу вышэй за сваіх апанентак. На нядзелю запланаваны яшчэ тры матчы: два адзіночныя і парны.