ДТЗ на захадзе Польшчы. Загiнула жыхарка Пінска

12 января 2017

ДТЗ на захадзе Польшчы: Opel Corsa з дацкімі нумарамі ўрэзаўся ў грузавік, які па тэхнічных прычынах спыніўся на дарозе. У выніку аварыі загінулі 2 чалавекі, як мяркуецца, маладыя муж і жонка: вадзіцель і пасажырка аўтамабіля. Пры загінуўшай быў беларускі пашпарт на імя 27-гадовай жыхаркі Пінска. Гэтую інфармацыю нам пацвердзілі ў брэсцкай міліцыі. Мужчына за рулём Opel - жыхар Даніі, ураджэнец Украіны. ДТЗ адбылося напярэдадні позна вечарам на трасе А4 за Вроцлавам, машына рухалася з Беларусі ў Данію. Па словах польскіх праваахоўнікаў, вадзіцель грузавіка абазначыў машыну належным чынам, але вадзіцель Opel па незразумелых прычынах не заўважыў яго.