У беларускай жаночай каманды па біятлоне - залаты медаль

29 ноября 2017

У шведскім Эстэрсундзе завяршылася індывідуальная гонка.

У першай асабістай гонцы ў алімпійскім сезоне перамогу святкавала наша Надзея Скардзіна. Для яе гэта першы медаль вышэйшай пробы ў кар'еры на этапах Кубка свету. Скардзіна пераадолела дыстанцыю за 42 хвіліны 57 цэлых і 4 дзясятыя секунды. На чатырох агнявых рубяжах Надзея не дапусціла ніводнага промаху. Літаральна праз лічаныя хвіліны пасля пасля перамогі Надзею Скардзіну павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. У Эстэрсундзе працуе наша здымачная група і адразу пасля трыумфу Надзеі Скардзіны нашаму карэспандэнту Ганне Эйсмант удалося даведацца першыя эмоцыі пераможца. Прама зараз эксклюзіў Агенцтва тэленавін.