Аляксандр Лукашэнка перапрызначыў прэм'ер-міністра і віцэ-прэм'ераў

17 декабря 2015

У адпаведнасці з Канстытуцыяй на пасаду Прэм'ер-міністра Беларусі прызначаны Андрэй Кабякоў. На нарадзе па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця таксама ішла гаворка пра склад будучага ўрада і некаторыя пытанні ў кантэксце перамоў, якія адбыліся ў Маскве. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ўрад быў сфарміраваны яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў. Паводле ацэнкі Прэзідэнта, урад працаздольны, але юрыдычна яго трэба пераназначыць.