Па выніках мнагаборства беларускія гімнасткі заваявалі алімпійскую ліцэнзію ў Токіа

23 сентября 2019

Беларускія групавічкі засталіся без медалёў чэмпіянату свету па мастацкай гімнастыцы, які завяршыўся напярэдадні ў Баку. У практыкаванні з абручамі і булавамі нашы спартсменкі спыніліся за крок ад п'едэстала і паказалі сёмы вынік у практыкаванні з пяццю мячамі. Нагадаем, па выніках мнагаборства нашы дзяўчаты заваявалі алімпійскую ліцэнзію ў Токіа.