У Тэль-Авіве адбыўся другі паўфінал песеннага конкурсу

17 мая 2019

Стаў вядомы ўвесь склад фіналістаў 64-га конкурсу “Еўрабачання”. Напярэдадні ў Тэль-Авіве прайшоў другі паўфінал. Па выніках - у суботні фінал кваліфікаваліся яшчэ 10 краін: Паўночная Македонія, Нідэрланды, Албанія, Швецыя, Расія, Азербайджан, Данія, Нарвегія, Швейцарыя і Мальта. 

Беларуская ўдзельніца ЗЕНА выйдзе на сцэну пад 19 нумарам! Гледачам трэба будзе выбраць пераможца з 26-ці ўдзельнікаў. Беларусы таксама змогуць галасаваць.

Адной з галоўных інтрыг фіналу стане выступленне Мадонны. Яна выйдзе на сцэну адразу ж пасля ўсіх канкурсантаў. Самая камерцыйна паспяховая спявачка ў гісторыі чалавецтва падрыхтавала вялікую прэм'еру свайго сінгла Future. Каменціраваць фінал "Еўрабачання" ў прамым эфіры будзе мой калега Яўген Перлін. Трансляцыю глядзіце на тэлеканалах "Беларусь 1", "Беларусь 24", а таксама на сайце Белтэлерадыёкампаніі.