Плюс шэсць медалёў ў скарбонцы беларускай каманды на Універсіядзе

15 июля 2013

Шэсць медалёў (два залатыя, сярэбраныя і два бронзавыя) леглі сёння ў скарбонку беларускай каманды на Універсіядзе ў Казані. Усе гэтыя ўзнагароды прынеслі весляры. Адметна, што ўзнагароды вышэйшай пробы заваявалі дзяўчаты на байдарцы-двойцы і байдарцы-чацвёрцы. Двух залатых медалёў удастоеныя Вольга Худзенка і Марына Літвінчук.


Беларуская каманда з дваццаццю двума ўзнагародамі займае дзявятае месца ў медальным заліку. У актыве нашай каманды шэсць залатых, восем сярэбраных і восем бронзавых медалёў. Сёння на працягу дня гэтыя паказчыкі могуць істотна вырасці. Так, чэмпіёны Універсіяды - плыўцы Аляксандра Герасіменя і Яўген Цуркін - будуць удзельнічаць у чарговых фіналах, куды яны прабіліся з лепшымі вынікамі.