Развіццё прадпрымальніцтва ў малых гарадах і на вёсцы

13 августа 2017

Апошні час новыя прадпрыемствы ў малых гарадах і тым больш на вёсцы, скажам прама, з'яўляюцца не вельмі актыўна. А між тым менавіта вытворчасць, якая працуе, - залог таго, што на малой радзіме захоча застацца моладзь, ды і жыццё вакол гэтага прадпрыемства будзе круціцца. Выгадна стане адкрываць тыя ж невялікія прыватныя магазіны, майстэрні, кафэ, міні-атэлье, пякарні. Увогуле, развіваць той самы сямейны бізнес, пра які мы пакуль больш чуем. Наш карэспандэнт Святлана Лук’янюк сустрэлася з прадпрымальнікамі, якія ўпэўненыя: працаваць удалечыні ад Мінскай кальцавой - можна. Хоць часам даводзіцца сутыкацца з незразумелымі патрабаваннямі кантралёраў (відэа).