"Полымя міру" сёння завяршыла свой маршрут

20 июня 2019

Агонь запячаталі ў лампаду, каб заўтра, у дзень адкрыцця Гульняў, ён з новай сілай успыхнуў у чашы на стадыёне "Дынама". Усяго да эстафеты агню па Беларусі далучыліся 450 факеланосцаў, за плячамі якіх больш за 8 тысяч кіламетраў. Сённяшні дзень у маршруце аказаўся самым маляўнічым - Батанічны сад, Тэатр оперы і балета, парк Перамогі.

На заключных кіламетрах шляху агню з ім побач была і наш карэспандэнт Юлія Токар (відэа).