"Полымя міру" працягвае свой шлях да галоўнай арэны II Еўрапейскіх гульняў

26 мая 2019

Тым часам эстафета "Полымя міру" працягвае свой шлях да галоўнай арэны ІІ Еўрапейскіх гульняў - чашы стадыёна "Дынама", дзе і будзе запалены агонь форуму. 

На гэтым тыдні факел пабываў у знакавых месцах Ваўкавыска, усё ў тым жа Мірскім замку, Навагрудку, дзе, дарэчы, факел і вырабілі, зазірнуў агонь Гульняў у Ліду, Астравец, Смаргонь, Віцебск, старажытны Полацк і самы малады горад Беларусі - Наваполацк. Наперадзе сустрэча агню ў Магілёўскай вобласці. А да ганаровай місіі далучыўся і паралімпіец Аляксей Талай.