Паралімпійская зборная вярнулася з Пхёнчхана. Каманду цёпла сустрэлі ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск"

20 марта 2018

Чэмпіёны і прызёры, дэбютанты і ўжо вопытныя атлеты - дахаты яны вярнуліся пераможцамі. У Паўднёвай Карэі нашы спартсмены выйгралі 12 медалёў - па 4 кожнай годнасці. Атлеты ў літаральным сэнсе перасягнулі ўсе чаканні. Гэта лепшы вынік у гісторыі нашай краіны. У медальным заліку беларусы - на 8-й пазіцыі. Але гэта ўсяго толькі лічбы, а вось непадробныя эмоцыі - слёзы радасці і ўсмешкі родных - у Алены Гарэльчык.

Ноч з панядзелка на аўторак 20 сакавіка. Нягледзячы на познюю гадзіну, віп-зала аэрапорта перапоўнена. Прама на ўваходзе іграе народны ансамбль з Глуска, ад яго кіраўніка і бацькі Юрыя Голуба даведваемся, сам чэмпіён калісьці таксама перабіраў акорды.

Самалёт затрымоўваўся ўжо на чвэрць гадзіны, як на інфармацыйным табло насупраць рэйса Масква-Мінск загарэлася доўгачаканае "прыбыў". Хвіліны чакання - героі Паралімпіяды ўвайшлі ў віп-залу пад гукі ваеннага аркестра.

Усіх спартсменаў узялі ў шчыльнае кольца з абдымкаў і кветак. Для букетаў не хапала рук. Самі чэмпіёны прызналіся, такой сустрэчы не чакалі, але гарачую падтрымку з роднай Беларусі адчувалі і ў далёкай халоднай Паўднёвай Карэі.

Першыя медалі ў скарбонку нашай зборнай у адзін дзень прынеслі Лідзія Графеева і Дзмітрый Лобан. А ўся Беларусь даведалася пра іх прыгожую гісторыю кахання. Абедзве ўзнагароды ў біятлоне - дысцыпліне, на якую разлічвалі ў другую чаргу.

Бо паўнавартасна трэніраваліся ў гэтым відзе нашы спартсмены толькі адзін сезон. Не хапала спецыяльнай электроннай устаноўкі для стральбы. Зараз яна ёсць.

А самі спартсмены з задавальненнем распавядаюць пра каманду. Бо там, у Пхёнчхане, беларусы былі адзінай сям'ёй.

Побач з Юрыем Голубам - Дзмітрый Будзіловіч - яго лідар, ён дапамагаў чэмпіёну арыентавацца на трасе, таксама як і Раман Яшчанка - Святлана Саханенка.

Пхёнчхан за спінай, наперадзе - Пекін. Але нашы паралімпійцы-зімнікі прыглядаюцца і да Гульняў летніх. Да прыкладу, лыжнікі могуць камфортна сябе адчуваць у новай дысцыпліне - трыятлоне.