МАЗ і КамАЗ аб'яднае холдынг

18 мая 2013
Аб стварэнні адзінай Кіруючай кампаніі двух аўтагігантаў сёння на закрыцці Беларускага прамысловага форуму распавёў Уладзімір Сямашка. Як адзначыў першы віцэ-прэм'ер, дамоўленасці дасягнутыя, агульная канцэпцыя холдынга адобраная. На працягу месяца бакі падрыхтуюць праекты статута і дагавора давернага кіравання новай структуры.
Стварэнне холдынга палепшыць экспартныя магчымасці Мінскага і Камскага аўтазаводаў як на рынках Адзінай эканамічнай, так і сусветнай прасторы. Новая форма супрацоўніцтва дазволіць знізіць выдаткі і ў выніку павялічыць канкурэнтаздольнасць грузавікоў. Таксама са слоў Уладзіміра Сямашкі стала вядома, што неўзабаве Беларусь і Расія падпішуць паліўны баланс на два апошнія кварталы гэтага года.
Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што Беларусь са свайго боку цалкам выконвае абавязацельствы па перапрацоўцы давальніцкай сыравіны расійскіх кампаній. І пастаўляе запланаваныя аб'ёмы якаснага бензіну і дызельнага паліва на расійскі рынак.