Сёння NaviBand прадставіць фінальную версію сваёй песні для "Еўрабачання"

7 марта 2017

Сёння група NaviBand прадставіць фінальную версію сваёй песні для "Еўрабачання". У кампазіцыі беларускіх удзельнікаў з'явіўся брыдж і новыя інструменты - скрыпка і дуда. Для запісу выкарысталі толькі жывое гучанне. Менавіта ў такім варыянце "Гiсторыя майго жыцця" прагучыць са сцэны конкурсу ў маі ў Кіеве. А пакуль артысты працягваюць падрыхтоўку нумара з рэжысёрам і рэпетыцыі з педагогам па вакале.

Дарэчы, "Гiсторыя майго жыцця" з'явіцца ў найбліжэйшыя гадзіны на ўсіх інтэрнэт-платформах iTunes і Google Play... А для фанатаў усяго свету на YouTube апублікавалі такі ролік са словамі песні і лацінскай траскрыпцыяй.