Матч у адказ БАТЭ - "Дандалк" на тэлеканале "Беларусь 5" у 21:45

22 июля 2015

Барысаўскі БАТЭ сёння можа прабіцца ў 3-і кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў. У Ірландыі беларусы правядуць матч у адказ з мясцовым "Дандалкам". Нагадаем, у першай сустрэчы "жоўта-сінія" пацвердзілі статус фаварыта, выйграўшы 2:1, але гол на выездзе пакідае ірландскай камандзе нядрэнныя шанцы. Як усё складзецца, даведаемся з прамой трансляцыі на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак у 21:45.