Адкрыты кубак па міні-футболе праходзіць у Гарадку

25 августа 2018

Больш як 20 аматарскіх каманд з Беларусі, Расіі і Латвіі сабраў Адкрыты кубак па міні-футболе ў Гарадку Віцебскай вобласці. Міжнароднае свята праходзіць сёмы раз. Сёлета ў ім удзельнічае рэкордная колькасць аматараў футбола. Сярод удзельнікаў і каманда зорак беларускай эстрады "Арт-Старс". Гульні праходзяць увесь дзень. Пераможца вызначыцца заўтра.

Акрамя відовішчнай гульні, увазе гледачоў - насычаная культурна-забаўляльная праграма, інтэрактыўныя пляцоўкі. А ў завяршэнне вечара на стадыёне ў Гарадку канцэрт.