Адкрыты чэмпіянат Еўропы па біятлоне працягнецца да канца тыдня

21 февраля 2019

Другі дзень адкрытага чэмпіяната Еўропы па біятлоне праходзіць сёння ў Раўбічах. Каманды будуць спаборнічаць у змяшанай эстафеце, а таксама суперміксце. Напярэдадні першы для Беларусі медаль на дамашнім турніры заваявала лідар нашай зборнай Ірына Крыўко. У складаных умовах надвор'я яна стала трэцяй падчас індывідуальнай гонкі. На чатырох агнявых рубяжах спартсменка дапусціла ўсяго два промахі.

Адкрыты чэмпіянат Еўропы працягнецца да канца тыдня. Прамыя трансляцыі можна ўбачыць на тэлеканале "Беларусь 5". І важная інфармацыя для тых, хто будзе назіраць за спартсменамі з трыбун.

Дабрацца да месца стартаў можна на ўласным аўто, прадугледжаны тры стаянкі на 1200 месцаў. Яшчэ 300 - ля футбольных палёў. Скарыстацца можна і грамадскім транспартам. Аўтобус адпраўляецца ад станцыі метро "Барысаўскі Тракт" кожныя 15 хвілін.