Адкрыты чэмпіянат Беларусі па веласпорце на шашы стартуе 6 ліпеня

5 июля 2022

Не толькі нашы наймацнейшыя  велагоншчыкі, але і атлеты з Расіі,  выступяць на адкрытым чэмпіянаце Беларусі па веласпорце на шашы. Гэта галоўны рэспубліканскі старт года. Спаборніцтвы збяруць больш як 200 спартсменаў з дзвюх краін. Чэмпіёны вызначацца ў трох узроставых катэгорыях - юніёрскай, моладзевай і дарослай. У абойме нашай зборнай прызёры буйных міжнародных спаборніцтваў - Каралёк, Собаль, Цішкоў і Раманаў, Ганна Церах і іншыя. Першынство краіны пройдзе на тэрыторыі парка "Вялікі камень" і спарткомплекса "Раўбічы" з 6-га па 9-га ліпеня, і пачнецца заўтра з індывідуальных гонак на час.