Асобныя касы для гасцей чэмпіянату свету па хакеі

20 декабря 2013
Для гасцей чэмпіянату свету па хакеі на цэнтральных вакзалах у Мінску і Брэсце адкрыюцца асобныя касы. Таксама для іншаземцаў кругласутачна будуць працаваць кардынацыйныя цэнтры. Іх супрацоўнікі дапамогуць зарыентавацца ўдзельнікам і гасцям першынства ў маршрутах цягнікоў у Беларусі. Акрамя гэтага, зараз для гасцей чэмпіянату свету па хакеі распрацоўваецца адзіны праязны дакумент. Ён будзе даваць права праезду ва ўсіх відах сталічнага грамадскага транспарту і на цягніках гарадскіх ліній Беларускай чыгункі.