Анастасія Жабко прадставіць Беларусь на дзіцячым музычным конкурсе "Віцебск-2016"

9 марта 2016

Сёння ў Моладзевым тэатры эстрады вырашылася галоўная музычная інтрыга апошніх дзён - на дзіцячым музычным конкурсе "Віцебск-2016" Беларусь прадставіць мінчанка Анастасія Жабко. Некалькі гадзін таму адбылося фінальнае праслухоўванне юных выканаўцаў. Стаць прадстаўніком нашай краіны на песенным конкурсе прэтэндавалі 11 удзельнікаў. Рашэнне журы ў выбары фіналіста было аднадушным.

Эдуард Зарыцкі, народны артыст Беларусі, старшыня журы: "У нас у Беларусі хлопчыкі і дзяўчынкі вельмі моцныя. Відаць, што з імі прафесійна працуюць, і яны кожны год паказваюць цікавыя вынікі. Заўважце, што нашы ўдзельнікі на міжнародных конкурсах заўсёды ўваходзяць у чацвёрку, гэта значыць яны заўсёды ў верхніх радках. Гэта гаворыць аб тым, што ў нас вельмі высока стаіць вакальная культура менавіта сярод дзяцей".

XXV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе ў ліпені. Асноўнымі фестывальнымі падзеямі стануць конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні, а таксама дзіцячы песенны конкурс.