Вызначыліся ўладальнікі пуцёвак на сусветнае першынство па тайландскім боксе

29 марта 2015

Вызначыліся 38 уладальнікаў пуцёвак на сусветнае першынство па тайландскім боксе. Імі сталі пераможцы нацыянальнага чэмпіянату Беларусі. Спаборніцтвы праходзілі ў сталічным спарткомплексе "Алімпійскі". У адной вагавай катэгорыі тут маглі сустрэцца чатыры чэмпіёны свету і Еўропы. За запаветны трафей змагаліся каля 200 спартсменаў з усёй Беларусі. Тэлеверсію спаборніцтваў пакажа вядомы расійскі канал, прысвечаны адзінаборствам.

Бітва за званне чэмпіёна Беларусі па муай-тай ішла ў 4-х катэгорыях: дзяўчаты і юнакі, жанчыны і мужчыны. Знаўцы адзінаборстваў гавораць, што атрымалі сапраўднае задавальненне - паядынкі праходзілі па правілах муай-тай, дзе дазволеныя ўдары локцямі. Чэмпіянат свету па тайландскім боксе пройдзе ў жніўні на радзіме гэтага віду спорту.