На галоўнай плошчы краіны здзейсніў пасадку верталёт з Дзедам Марозам

6 января 2016

Такое ўбачыш не кожны дзень: напярэдадні на галоўнай плошчы краіны здзейсніў пасадку верталёт МНС, і не з кім-небудзь, а з самім Дзедам Марозам за штурвалам. Але гэта не была выратавальная аперацыя, а здымкі кіно: так Беларусьфільм пачаў новы год - з каманды "матор" у самым сэрцы сталіцы. У 15-градусны мароз прайшлі здымкі эпізоду васьмісерыйнага тэлесерыяла "Трымайся за аблокі", які перамог у адкрытым Рэспубліканскім конкурсе кінапраектаў. Гэта гісторыя аб людзях, якія ўзводзяць лініі электраперадачы. Іх праца - гэта вышыня, напруга і пазаштатныя сітуацыі. Згодна са сцэнарыем, падзеі адбываюцца ў навагоднюю ноч. Сімвалічна, што сцэну здымалі напярэдадні Каляд, таму адной з гераінь фільма стала галоўная ёлка краіны. Дарэчы, каб адздымаць гэтую сцэну, кіношнікі чакалі цэлы год.

Тэрыторыю вакол ёлкі патрулявалі супрацоўнікі міліцыі, не прапускаючы старонніх на здымачную пляцоўку. Кінакаманда "Беларусьфільма" працавала на Кастрычніцкай плошчы да самага світання. Прэм'ера фільма запланаваная на пачатак 2017 года.