Дзіцячы дом сямейнага тыпу адкрыўся ў пасёлку Вейна

20 декабря 2013
Магілёўскага раёна. Такі навагодні падарунак атрымала шматдзетная сям'я Магіліных. Двухпавярховы катэдж размясціўся побач са школай і дзіцячым садам, так што ўсім дзецям (а іх у сям'і восем) не прыйдзецца далёка хадзіць на вучобу.

Праграма Цёплы дом працуе ў Беларусі з 2001 года. Дзякуючы ёй толькі ў Магілёўскай вобласці пабудавана 40 дамоў сямейнага тыпу. Гэта дазволіла закрыць 6 дзіцячых дамоў. Усе іх былыя выхаванцы здабылі сапраўдныя сем'і.