Вольга Назарава распавяла пра сваю новую місію і развіццё беларускага біятлона

23 сентября 2018

А зараз аб адной перамозе ў беларускім спорце, эфект ад якой быў не занадта прыкметны, але яе важнасць нельга недаацэньваць. Вольга Назарава абраная ў тэхнічны камітэт Міжнароднага саюза біятланістаў. Так Беларусь вярнула сабе месца ў структуры, якая вызначае стратэгію развіцця сусветнага біятлона. Прысутнасць сваіх людзей у міжнародных камітэтах важна ў сучасным спорце. Бо часам атлетаў проста няма каму абараніць ад самавольства.

Па прыклады далёка хадзіць не трэба. Антона Кушніра на Алімпіядзе суддзі проста не пусцілі ў фінал. Таму і Прэзідэнт пасля таго скандалу паставіў задачу федэрацыям смялей дэлегаваць свае прадстаўніцтвы ў розныя камітэты па відах спорту, каб, па-першае, не быць адарванымі ад сучасных тэндэнцый, а па-другое, уплываць на сітуацыю.

Што датычыцца Вольгі Назаравай, то яна стала першай жанчынай у тэхкаме IBU і сёння ў інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" разважае пра сваю новую місію і развіццё беларускага біятлона.