Парыжскі форум міру можа стаць штогадовай падзеяй

12 ноября 2018

Аб гэтым заявіў Эмануэль Макрон, выступаючы на цырымоніі адкрыцця. Нагадаем, мерапрыемства стартавала напярэдадні. Яно прымеркавана да 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны. У сталіцы Францыі сабраліся больш за 60 кіраўнікоў дзяржаў. З уступнай прамовай (акрамя Макрона), выступілі дзяржсакратар ААН Антоніу Гутэрыш і канцлер Германіі Ангела Меркель. Палітыкі адзначылі рост міжнароднай напружанасці і нацыяналістычных настрояў.

Ангела Меркель, канцлер Германіі: "Нас турбуе тое, што зараз набірае папулярнасць нацыяналізм, які расце, ігнараванне міжнародных сувязяў і ўзаемазалежнасці. Мы заўважаем, што пад пытанне ставіцца міжнароднае супрацоўніцтва, мірнае ўзгадненне інтарэсаў і нават праект еўрапейскага міру. Мы заўважаем нават гатоўнасць сілай навязваць свае інтарэсы іншым".

Форум прадоўжыцца тры дні, аднак большасць кіраўнікоў дзяржаў удзельнічалі толькі ў яго адкрыцці. Зрэшты, былі і такія, хто пакінуў Парыж адразу пасля ўрачыстай часткі святкавання 100-годдзя. Дональд Трамп на форуме міру так і не з'явіўся.