Рубрыка Матчбол

24 февраля 2014
Алімпійскія гульні ў Сочы ўжо сталі гісторыяй. Для нашай краіны - гісторыяй знакавай. На рахунку - 5 залатых медалёў і адзін бронзавы, у выніку - восьмае агульнакаманднае месца.

Рубрыка Матчбол узгадае самыя яскравыя моманты спартыўнага марафону.
Мабыць, сказана банальна, але ж Алімпійскія гульні ў Сочы насамрэч ужо гісторыя. Для беларускай зборнай Алімпіяда ў Расіі стала лепшай па колькасці заваяваных залатых медалёў.

Увесь свет прывык да такіх кадраў з алімпійскага Сочы. Мінчанка Дар'я Домрачава такім чынам трапляла ў тэлевізійныя камеры на фінішы у трох гонках. Пасля няўдалага спрынту, які адкрываў біятлонную праграму на Алімпіядзе, Дар'я заваявала золата ў гонцы праследвання, у індывідуальнай гонцы і ў гонцы з масавага старту.

Тры медалі на адной Алімпіядзе - гэта неверагоднае дасягненне ў біятлоне. Больш ні ў каго раней не было.

Яшчэ два медалі ў нашых фрыстайлістаў - Антона Кушніра і Алы Цупер. Таксама бронза Надзеі Скардзіны ў біятлоне.

Алімпійскія гульні завяршыліся - Беларусь працягвае жыць спортам. Мінск рыхтуецца да правядзення традыцыйнага міжнароднага турніру па вольнай барацьбе на прызы трохразовага чэмпіёна Алімпіяд Аляксандра Мядзведзя.

Спаборніцтвы, якія ніколі не абыходзяцца без ўвагі, прымае сталічны Палац спорту. Усе схваткі пройдуць за два дні - 1 і 2 сакавіка. Пакуль нашы барцы сустрэліся са сборнай Злучаных Штатаў Амерыкі ў нядаўна адкрытым Палацы барацьбы імя Аляксандра Мядзведзя.

Прыходзьце. Ці вы не верыце славутаму беларускаму чэмпіёну. Яго ведае ўвесь свет, і Аляксандр Мядзведзь - лепшы па вольнай барацьбе ў 20 стагоддзі. І ў нас ёсць магчымасць яго ўбачыць. Таксама і моцных барцоў сучаснасці.

Не абыдзем увагай нашы гульнявыя віды спорту. Але ж тут навіны не вельмі добрыя. Баскетбалісты клуба Цмокі-Мінск пасля відавочна добрага пачатку сезона ў Адзінай лізе ВТБ прайгралі ўжо на працягу васьмі матчаў запар. Учора беларусы ўступілі ў Казахстане Астане, 82:99. Да канца групавога раўнда Цмокі правядуць яшчэ чатыры матчы, таму шансы на выхад у плэй-оф не страчаны.

Валейбалісты салігорска Шахцёра працягваюць выступленне ў моцнай расійскай Суперлізе. Але ж не вельмі ўдала. На выездзе нашы хлопцы усухую прайгралі краснадарскаму Дынама, 0:3. У агульнай табліцы Шахцёр займае пятнаццатае месца.

Ліга чэмпіёнаў завяршылася для гандбалістаў мінскага Дынама. Наша каманда абыграла швейцарскі Вакер, але як і сапернік, страціла шансы на плэй-оф яшчэ раней.

Нашы алімпійцы вяртаюцца ў Беларусь. Але ж мы не застаёмся без спорту. Да старту футбольнага чэмпіянату ўжо не так шмат часу, як здаецца. Хутка мы зноў пабачым хакейнае Дынама. Перспектыва больш далёкая - хатні чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску.