Агонь II Еўрапейскіх гульняў даставілі ў Смаргонскі раён

23 мая 2019
"Полымя міру" працягвае свой шлях па знакавых месцах Беларусі. Сёння агонь II Еўрапейскіх гульняў  даставілі ў Смаргонскі раён.

Эстафету сустракалі  ў музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага  персанажы сям'і кампазітара. У гонар запальвання агню II Еўрапейскіх гульняў  там наладзілі вясновы баль. І ўсё ў гістарычным антуражы. Для гасцей свята адкрылі шмат тэматычных пляцовак. Можна было пракаціцца ў карэце і вывучыць мову веера.

У гэтыя хвіліны эстафета працягваецца. На чарзе  БелАЭС і аграгарадок Гервяты. Менавіта ля сцен архітэктурнай жамчужыны Беларусі - Траецкага касцёла - завершыцца марафон па Гродзенскай вобласці.