Нечаканая навіна прыйшла ад Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі

25 декабря 2015

Нечаканая навіна сёння прыйшла ад Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі і мела дачыненне да знакамітых спартсменаў з усяго свету, у тым ліку і Беларусі. З'явілася інфармацыя аб станоўчых допінг-пробах Анастасіі Новікавай і Аляксандра Венскеля, якія занялі на лістападаўскім чэмпіянаце свету ў Х'юстане чацвёртыя месцы. Пакуль у Беларусі максімальная колькасць ліцэнзій: шэсць мужчынскія і чатыры жаночыя. 

Мы звязаліся з галоўным трэнерам каманды Валянцінам Кароткіным, які паведаміў нам, што федэрацыя мае намер дачакацца вынікаў проб "В". Рэч у тым, што анабалічны агент, выяўлены ў атлетаў - дэгідрахлорметылтэстастарон, з'яўляецца састарэлым і даўно знаходзіцца ў спісе забароненых. Ідзе разгляд. Сітуацыя высветліцца на працягу месяца. Спартсмены часова адхіленыя ад спаборніцтваў.

Акрамя двух беларусаў, станоўчыя допінг-пробы здалі яшчэ 15 спартсменаў. У чорным спісе прадстаўнікі Расіі (у тым ліку Аляксей Лоўчаў, які ўстанавіў у Х'юстане два сусветныя рэкорды), Кітая, Малдовы, Казахстана, Азербайджана і Грэцыі. Амаль ва ўсіх выяўлены адзін і той жа анабалічны агент.