У Мінску выбралі лепшыя інавацыйныя праекты

24 декабря 2019
Калі ідэя ператвараецца ў бізнес-план сусветнага маштабу. За званне лепшага інавацыйнага праекта ў сталіцы змагаліся 24 фіналісты ў дзвюх намінацыях. Апарат для хуткага прыгатавання шакаладу атрымаў першае месца ў намінацыі "Моладзевая бізнес-ідэя". Лепшым інавацыйным праектам назвалі стартап айчынных электрасамакатаў. Фінансавай падтрымкі ўдастоеныя 8 грантаў на агульную суму каля 112 000 беларускіх рублёў. 

Больш за 20 % усіх конкурсных праектаў гэтага года звязаныя з ІТ-сферай. Яшчэ 20 % - з галіны хай-тэк і радыёэлектронікі. Па-ранейшаму папулярныя медыцынскія праекты і ідэі біятэхналогій.