Зборная Беларусі па гандболе правяла чарговы матч на чэмпіянаце Еўропы ў Польшчы

26 января 2016

Напярэдадні наша каманда гуляла супраць гаспадароў турніру. Ужо на другой хвіліне беларусы пазбавіліся капітана Сяргея Рутэнкі з-за траўмы. Без лідара нашы глядзеліся годна, але, на жаль, гэтага было мала для поспеху. Наша зборная саступіла 27:32. Заўтра ў заключным матчы беларусы сустрэнуцца з македонцамі. Вышэй за дзявятае месца на польскім турніры зборная падняцца ўжо не зможа.