Наша Надзея Скардзіна заваявала золата чэмпіянату Еўропы ў гонцы праследавання

27 февраля 2016

Гэта першая ўзнагарода беларускіх біятланістаў у гэтым сезоне. З прыгожай і яркай перамогай Надзею Скардзіну павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. На 10-кіламетровую дыстанцыю беларуска пайшла пятай, прайграючы лідару - немцы Надзін Хорхлер - 38 секунд. Аднак ужо першая стральба на нуль дазволіла Надзеі адарвацца ад праследавацельніц. Наступныя два агнявыя рубяжы Скардзіны адстраляла таксама бездакорна, толькі чацвёртая прымусіла балельшчыкаў пахвалявацца - 2 промахі. Лішнія 300 метраў, праўда, не перашкодзілі нашай біятланістцы фінішаваць першай, апярэдзіўшы сярэбранага прызёра - Каралін Хорхлер - больш як на 7 секунд.

Менш як праз гадзіну на дыстанцыю выйдуць мужчыны. Сярод 60 удзельнікаў 5 беларусаў. 10-м пойдзе на дыстанцыю Віктар Крыўко, услед за ім Сяргей Бачарнікаў, 18-м Аляксандр Дарожка, пасля Юрый Лядаў і Дзмітрый Абашаў.