Як праходзіць падрыхтоўка да песеннага форуму. У цэнтры галоўнай музычнай падзеі

20 ноября 2018

Пасля Палаца Незалежнасці - першая дзясятка вакалістаў адправілася на галоўную пляцоўку дзіцячага "Еўрабачання" – у "Мінск-Арэну". Там адбыліся першыя рэпетыцыі. На сцэну выйшаў і наш Даніэль Ястрэмскі. Ён выступіць на шоу пад нумарам 8. Рэпетыцыі ў касцюмах і з неабходным рэквізітам. На прагон у кожнай краіны - тры гадзіны. Гледачы ўбачаць шоў ужо ў гэтую нядзелю. Але ёсць і ўнікальная магчымасць паглядзець "Еўрабачанне" ўжывую. Выпушчаны дадатковыя білеты на генеральны прагон, 24 лістапада. Не прапусціце магчымасць быць у цэнтры галоўнай музычнай падзеі. Як праходзіць падрыхтоўка да песеннага форуму, раскажа Юлія Токар.

Час падказвае - лічаныя дні застаюцца да дня ікс, а таму напружанне расце прама прапарцыянальна з задачамі. Сёння ён упершыню на сцэне, але ўвесь мінулы тыдзень тэхнічная каманда адпрацоўвала нумар са статыстамі. Прадстаўнік краіны пад прыцэлам 16-ці камер, у тым ліку і нашай (наша ўжо будзе 17-ая).

Дарэчы, каля паўтара дзясятка камер - гэта толькі на сцэне. Яшчэ дзве будуць працаваць у "грын-руме".

Хоць падчас выступлення канкурсанта каманда знаходзіцца ў зале, але ацэньваюць нумар на вялікім экране і ў навушніках. Усё гэта робіцца для таго, каб зразумець, якім будзе эфірны варыянт.

Пасля выступлення артысты разам са сваёй камандай накіроўваюцца ў праглядны пакой. Тут увага на малюначак. Раскадроўка павінна быць ідэальнай.

Сёння рэпетыцыі прайшлі ў канкурсантаў з Арменіі, Аўстраліі, Азербайджана, Грузіі - усяго каля дзесяці краін. Воні ахвотна дзеліцца ўражаннямі не толькі ад прагонаў, але і ад Беларусі.

Заўтра сцэну "выпрабуюць" астатнія ўдзельнікі. Акрамя таго, у гэтыя дні праходзяць здымкі відэавізітовак для фіналу. А ў еўрадоме вечарынкі. Такі нон-стоп рэжым аж да 25 лістапада. Калі юныя вакалісты сваімі эмоцыямі "запаляць" галоўную еўравізійную сцэну!