Напярэдадні з трыумфам вярнулася дадому беларуская дзюдаістка Марына Слуцкая

24 апреля 2017

Яна заваявала залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы ў Варшаве.

Спартсменка прадстаўляла нашу краіну ў катэгорыі звыш 78 кілаграмаў. У фінальным паядынку яна абышла ўкраінку Святлану Ярэмку. Слуцкай спатрэбілася крыху больш за 2 хвіліны ў вырашальным спаборніцтве, каб зарабіць ацэнку "чыстая перамога". Бронзавыя ўзнагароды ў гэтай вазе дасталіся немцы Каралін Вайс і Ларысе Чэрыч з Босніі і Герцагавіны.

Марына Слуцкая, чэмпіёнка Еўропы па дзюдо: "Медаль такога ўзроўню ў мяне першая. Двойчы раней станавілася ўжо 5-й на такіх турнірах чэмпіянату Еўропы, але медаль не ўдавалася заваяваць. Пастаянна нешта перашкаджала - то траўмы, то нейкая няўдача. Прайгравала ў асноўным у фінальных блоках ужо. Сёлета ўсё склалася вельмі добра".

У гэтым сезоне ў Марыны Слуцкай ужо не першая ўзнагарода. У пачатку красавіка спартсменка выйграла прэстыжны турнір Гран-пры Тбілісі.