У Мінску прайшоў памятны мітынг, прысвечаны трагічным падзеям на Чарнобыльскай АЭС

26 апреля 2018

Сёння, у дзень 32-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у Мінску прайшоў памятны мітынг, прысвечаны трагічным падзеям. Да мемарыяла ў парку Дружбы народаў усклалі кветкі ліквідатары аварыі, пацярпелыя ад наступстваў катастрофы, школьнікі, моладзь, прадстаўнікі ўлады. Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць ахвяр Чарнобыля хвілінай маўчання.