На зямлі і ў вадзе за званне самага спрытнага і вынослівага

28 июня 2016

Праплысці 200 метраў, праехаць на веласіпедзе 5 кіламетраў і яшчэ кіламетр прабегчы. Па такой праграме спаборнічалі самыя маленькія ўдзельнікі Кубка Беларусі па трыятлоне. Пасля кожнага этапа спартсмены не маюць часу для адпачынку. На зямлі і ў вадзе за званне самага спрытнага і вынослівага змагаліся 250 чалавек рознага ўзросту з Беларусі і Расіі.

Для дарослых умовы іншыя. Дыстанцыя за званне чэмпіёна Беларусі па трыятлоне складалася з 2 кіламетраў уплаў, 90 - веламарафону і 20-кіламетровага забегу.