У Капенгагене адбыўся фінал конкурсу Еўрабачанне

11 мая 2014

З другога паўфіналу сюды прабіўся наш выканавец Тэа, яго сімпатычны Чызкейк заняў там пятае месца. Па выніках фіналу беларускі выканавец набраў 43 балы - гэта 16-е месца.


Годнае выступленне беларусаў паказала, што можна дабіцца выніку без высокіх выдаткаў. Да таго ж, упершыню два гады запар Беларусь выйшла ў фінал конкурсу. Наша дэлегацыя ўжо прыбыла ў Мінск. Мы яе сустракалі ў аэрапорце і вось першыя ўражанні аб ходзе і выніках конкурсу.