Следча-аператыўная група высвятляе прычыны ДТЗ у Крупскім раёне

25 июля 2016

Аварыя з удзелам двух легкавых аўтамабіляў здарылася напярэдадні. Паводле папярэдніх звестак, вадзіцель "хёндэ" не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся на сустрэчнай паласе з "аўдзі". Вадзіцель першай машыны і пасажыр загінулі на месцы. Іх аднагадовае дзіця было шпіталізаванае, але нягледзячы на намаганні ўрачоў памерла ў бальніцы.