На Сусветных ваенных гульнях у Кітаі ў беларусаў два медалі

22 октября 2019
Мы не стамляемся радавацца поспехам  беларускіх спартсменаў  на Сусветных ваенных гульнях у Кітаі. Сёння ва Ухані завяршыўся турнір барацоў вольнага стылю. І ў нашай каманды ёсць два медалі. Серабро ў вагавой катэгорыі да 97 кілаграмаў заваяваў  Аляксандр Гуштын. У жанчын  бронзу ў вагавой катэгорыі да 50 кілаграмаў заваявала  Ксенія Станкевіч. Зараз у медальнай скарбонцы ў нашай каманды тры ўзнагароды. Напярэдадні дзюдаіст Даніэль Мукетэ  выйграў золата ў вагавой катэгорыі да 100 кілаграмаў. У медальным заліку Беларусь пакуль на 14-м месцы. Прадоўжацца Сусветныя ваенныя гульні да 27 кастрычніка.