Прэзідэнт Беларусі і губернатар Калінінградскай вобласці ўпэўненыя - хуткасць набіраем на трасе кааперацыі сур'ёзную

1 декабря 2019
Пасля сустрэчы з прадстаўнікамі МЗС Швецыі і Фінляндыі Аляксандр Лукашэнка сустракаў чарговую дэлегацыю. Самыя заходнія з нашых усходніх сяброў - вось так трошкі мудрагеліста можна апісаць статус Калінінградскай вобласці. Губернатар Антон Аліханаў ужо другі раз у Мінску. Кіраўніку рэгіёна  33 гады, але мову агульную бакі знайшлі яшчэ тады, у 2017 годзе, а гэтым разам замацавалі напрацоўкі і праклалі маршрут новым праектам - такім, як электробусы. 

Так, збіраць іх будзем калектыўна, на калінінградскай зямлі. Тэрміны рэалізацыі - пару гадоў. А размова ішла і аб будаўніцтве, дзе беларусы таксама адзначыліся - стадыён "Калінінград" - чатыры зоркі УЕФА - гэта максімум. Нашы спецыялісты і рэсурсы і там пакінулі свой след. І ў цэлым  сумесная праца набірае абароты.

Увогуле, адкрытая каляіна нашых адносін напэўна прывядзе да добрага выніку. У 2018 годзе гэта 360 мільёнаў долараў тавараабароту. І Кіраўнік дзяржавы, і губернатар Калінінградскай вобласці ўпэўненыя - хуткасць набіраем на трасе кааперацыі сур'ёзную.

І завяршаючы аналогіі з транспартам - беларускія тэхналогіі выкарыстаюць расійскія партнёры з Калінінграда для зборкі такіх аўто, як  Hyundai і Кia.