Прэм'ер-міністр Беларусі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды

19 декабря 2018

Мерапрыемства прайшло ў Палацы Рэспублікі. Высокай ацэнкі былі ўдастоены больш як 100 грамадзян краіны. Гэта лепшыя прадстаўнікі сельскагаспадарчай і прамысловай сферы, медыцынскія работнікі, спартыўныя трэнеры і навукоўцы. Сяргей Румас падкрэсліў, што кожны з іх унёс асабісты ўклад у развіццё незалежнай Беларусі.

Уладзімір Дзянісаў, галоўны архівіст Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі: "Мне вельмі прыемна, што мая шматгадовая праца па захаванні не толькі архіўных дакументаў, але і іншых помнікаў гісторыі і культуры нашай краіны была адзначана гэтай высокай узнагародай нашай дзяржавы".

Традыцыйна ўзнагароды лепшым прадстаўнікам працоўных калектываў Беларусі ўручаюцца па асабістым даручэнні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.