На турніры WTA Premier у Сан-Хасэ Арына Сабаленка пачне выступленне з другога круга

28 июля 2019
Напярэдадні прайшла жараб'ёўка стартавага турніру "амерыканскай серыі". У 1/8 фіналу першая ракетка Беларусі сустрэнецца з пераможцам матча Кока Вандэвеге/Марыя Баўзкова. Таксама ў Сан-Хасэ заяўленая і Вікторыя Азаранка. Яна пачне спаборніцтва з першага круга. Стартавую сустрэчу беларуска правядзе супраць пераможцы кваліфікацыі.