У Антхольцы пройдзе жаночая эстафетная гонка

25 января 2015

Менш як праз дзве гадзіны ў італьянскім Антхольцы пачнецца фінальная эстафетная гонка 6-га этапу Кубка свету па біятлоне. На старт выйдуць жанчыны. Беларускі - адны з галоўных прэтэндэнтаў на перамогу. Прамую трансляцыю эстафеты ў 16:55 пачне тэлеканал "Беларусь 2". Пакуль на італьянскім этапе ў нас дзве ўзнагароды - два залатыя медалі. Абодва заваявала лідар каманды - Дар'я Домрачава. У пятніцу Даша стала лепшай у спрынце, у суботу - у гонцы праследавання. З бліскучымі перамогамі Дар'ю Домрачаву павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.