На шляху да Алімпіяды: у Нацыянальным аэрапорце праводзілі жаночую зборную па баскетболе

25 июля 2016

За 11 дзён да старту Гульняў у Бразілію Беларусь дэлегавала ў Рыа-дэ-Жанэйра сваю жамчужыну - адзіных прадстаўнікоў нашай краіны ў гульнявых відах спорту - жаночую зборную па баскетболе. У сталіцы будучых спаборніцтваў, тым часам, адкрылі алімпійскую вёску. Але не прайшло і дня пасля доўгачаканай падзеі, як аўстралійская дэлегацыя выступіла з заявай, што ўмовы для жыцця тут пакуль не прыдатныя. Што думаюць нашы баскетбалісткі, ведае Станіслаў Ліпскі.

Здавалася б, толькі радаваліся заваяванай беларускамі ліцэнзіі на жаночы алімпійскі баскетбольны турнір, як ужо сёння адправілі нацыянальную зборную ў Рыа-дэ-Жанэйра. У суботу галоўны трэнер вызначыўся з канчатковым складам каманды, 12 дзяўчат будуць штурмаваць бразільскі алімп.

Ільвіная доля складу - вопытныя байцы, за спінай у шматлікіх - Алімпіяда ў Пекіне. З маладых - Марыя Філончык і яе цёзка Маша Папова.

Настрой ва ўсіх выдатны - з Мінска дзяўчаты адправіліся ў Франкфурт, адтуль у Рыа. У дарозе ўвогуле каманда правядзе парадку 30 гадзін.

Але на адпачынак часу будзе звышдастаткова - першую гульню зборная правядзе 6 жніўня супраць Японіі.

Ліндсей Хардынг ужо ў Рыа - яна першай убачыла алімпійскую вёску, аб'ект прадставілі прэсе напярэдадні, і не прайшло і сутак, як прагрымеў першы скандал.

Як паведамляюць бразільскія СМІ, з аналагічнымі скаргамі да арганізатараў звярнуліся дэлегацыі Новай Зеландыі і Вялікабрытаніі.

Не без прыгод дабіраецца ў Рыа і алімпійскі агонь - напярэдадні была спроба выкрасці факел прама падчас эстафеты, але алімпійскі канвой літаральна імгненна абясшкодзіў пагрозу.

Да старту XXI летніх Алімпійскіх гульняў застаецца 11 дзён.