На Алімпійскія гульні ў Токіа папярэдне паедуць 96 беларускіх спартсменаў

23 июня 2021

Да старту Алімпіяды ў Токіа застаецца роўна месяц. Сёння выканкам НАК зацвердзіў склад нашай спартыўнай дэлегацыі. На Гульні паедуць 96 спартсменаў у 21 відзе спорту. Кваліфікацыя яшчэ працягваецца, у беларусаў ёсць шанцы атрымаць пуцёўку ў Японію ў пляжным валейболе, лёгкай атлетыцы і скачках у ваду. Пакуль наша каманда - самая малая, якая калі-небудзь прадстаўляла Беларусь на летняй Алімпіядзе. Нагадаем, планетарны форум пройдзе з 23 ліпеня па 8 жніўня.