Новыя факты карупцыі сярод высокапастаўленых чыноўнікаў

3 мая 2018

Міністр энергетыкі і начальнік дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету і яго намеснік знятыя са сваіх пасад. Такое рашэнне ўчора прыняў Кіраўнік дзяржавы.

Прычынай паслужылі выяўленыя факты карупцыі і непрыняцце мер для прадухілення падобных злачынстваў у падведамных арганізацыях. У прыватнасці, раней стала вядома, што пры падтрымцы міністра энергетыкі быў арганізаваны сямейны бізнес па пастаўках будматэрыялаў па завышаных цэнах. Што датычыцца сферы прыродааховы, ужо заведзеныя тры крымінальныя справы, па якіх праходзяць 14 службовых асоб інспекцыі, а таксама 22 браканьеры. Такой інфармацыяй падзяліўся кіраўнік Камітэта дзяржбяспекі Валерый Вакульчык у праекце "Размова ў Прэзідэнта".

Нагадаем, на карупцыйных праявах Прэзідэнт асобна спыніўся падчас штогадовага Паслання да народа і парламента. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пры цяперашняй наладжанай працы праваахоўных структур утойваць факты злачыннай дзейнасці ўсё больш складана.