Актывісты БРСМ ушаноўвалі першага ў Магілёўскай вобласці вадзіцеля, які перавёз 4 тысячы тон збожжа

16 августа 2021

Актывісты БРСМ сёння ўшаноўвалі першага ў Магілёўскай вобласці вадзіцеля, які перавёз 4 тысячы тон збожжа, - гэта Арцемій Касцюкоў. Ужо 9 год ён працуе на адвозцы збожжа ва Учгасе БДСГА.  Яму ўручаны падарункі і падзякі. 

Больш за паўсотню маладых вадзіцеляў і больш за сотню моладзевых экіпажаў працуюць гэтымі хвілінымі ў палях Магілёўскай вобласці на ўборцы хлеба. Без малога 88 тысяч тон збожжа ўбрана з палёў рэгіёна маладымі экіпажамі. А гэта амаль кожная дзясятая тона ўраджаю.