На моладзевым чэмпіянаце Еўропы па настольным тэнісе ў Мінску ў барацьбу ў адзіночным разрадзе ўступаюць беларусы

9 марта 2018

На моладзевым чэмпіянаце Еўропы па настольным тэнісе, які ў гэтыя дні праходзіць у Мінску, у барацьбу ў адзіночным разрадзе ўступаюць беларусы. Нашу краіну прадстаўляюць Аліна Нікітчанка, Дар'я Трыгалас, Надзея Багданава і Аляксандр Ханін. Усяго ў спаборніцтвах на Falcon Club Арэне прымае ўдзел больш за 100 спартсменаў з 30 краін. Чэмпіянат Еўропы ва ўзросце да 21 года праходзіць другі раз. Дэбют адбыўся летась у Сочы.

Спаборніцтвы будуць праходзіць да 11 сакавіка, калі і адбудуцца ўсе фінальныя матчы. Адзначым, заўтра ў эфіры тэлеканала "Беларусь 5" - трансляцыя, пачатак у 23:55.