Ахвярамі тэракта ў паўднёвым прыгарадзе Багдада сталі 17 чалавек

30 марта 2017

Ахвярамі тэракта ў паўднёвым прыгарадзе Багдада сталі 17 чалавек, больш як 60 атрымалі раненні. Смяротнік падарваў замініраваны грузавік, калі стаяў перад блокпастом у чарзе на надгляд. Ад выбуху загарэліся суседнія машыны. Паводле інфармацыі ўлад, сярод загінуўшых і пацярпелых ёсць паліцэйскія. Апошнія крывавыя тэракты ў Іраку могуць быць адказам на аперацыю вайскоўцаў па вызваленні Масула ад джыхадыстаў групоўкі "Ісламская дзяржава". Яна пачалася ў кастрычніку мінулага года.