На галоўную пляцоўку Чыжоўка-Арэны ўпершыню выйшлі хакеісты

19 декабря 2013
Менш як тры гадзіны таму абкатку нядаўна залітага лёду тут правялі выхаванцы сталічнага клуба Юнацтва. Менавіта гэтыя юнакі стануць удзельнікамі першага турніра на новай арэне. З 21 па 25 снежня тут пройдзе Кубак Александрыі. Акрамя Юнацтва ў спаборніцтвах прыме удзел мінскае Дынама, тры каманды з Расіі і адна з Латвіі. Дарэчы, хутка дамашнія паядынкі на Чыжоўка-Арэне будзе праводзіць і дарослая каманда Юнацтва.

Нагадаем, у маі Чыжоўка-Арэна разам з Мінск-Арэнай прыме чэмпіянат свету па хакеі. Да гэтага часу тут неабходна правесці шэраг тэставых спаборніцтваў для наладжвання ўсіх сістэм.